• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс па негвалтоўнай камунікацыі і канструктыўнаму вырашэнню канфліктаў (дэдлайн — 30 красавіка)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае набор на адукацыйную праграму па негвалтоўнай камунікацыі і канструктыўнаму вырашэнню канфліктаў  «(Ня)згода ў дзеянні».

    Плануецца майстэрня з анлайн- і афлайн-часткамі, дзе ўсё навучанне праходзіць праз даследаванне, эксперыменты, разбор кейсаў, дыскусіі і практыку. 

    За паўгады удзельнікі разбяруцца:

    • што такое канфлікт і з чаго ён складаецца;
    • навошта высвятляць свае і чужыя патрэбы ў канфлікце;
    • як весці перамовы з фокусам на цікавасці ўсіх бакоў;
    • якім чынам знаходзіць паразуменне з іншымі;
    • як паклапаціцца пра сябе ў канфліктах.

    Фармат:

    • тры афлайн-сустрэчы: чэрвень, жнівень, кастрычнік;
    • анлайн-сустрэчы раз на месяц;
    • ментарскія кансультацыі па тваіх запытах (напрыклад, вырашэнне асабістых канфліктаў).

    Мовы праграмы:

    • руская (большасць сустрэч),
    • англійская (з перакладам).

    Удзел бясплатны, але трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Дэдлайн: 30 красавіка 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.