• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс па складанні грантавых заявак для журналістаў

    Журналісты, зацікаўленыя ў атрыманні грантаў, могуць падаць заяўкі на ўдзел у бясплатным анлайн-курсе.

    Julia M Cameron / pexels.com

    Курс «Складанне грантавых заявак для журналістаў» распрацаваны Poyn­ter Insti­tute for Media Stud­ies у супрацоўніцтве з Cen­ter for Sus­tain­able Media пры падтрымцы карпарацыі Meta. Ён дапаможа тым, хто хоча атрымаць фінансаванне на медыяпраекты.

    Удзельнікі азнаёмяцца з працэсам падачы заявак на гранты. Курс ахоплівае розныя аспекты — ад распрацоўкі праекта або праграмы і складання бюджэту да плана маніторынгу і ацэнкі вынікаў.

    Курс можна прайсці ў любы час, яго працягласць — каля сямі-васьмі гадзін.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дадатковыя пытанні накіроўвайце на пошту [email protected]

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.