• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыяшкола аб’яўляе трэці набор на курс медыяпісьменнасці (дэдлайн — 16 лютага)

    Удзельнікі засвояць навыкі хуткай праверкі інфармацыі, навучацца абараняць свае дадзеныя і бяспечна карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Каманда школы навучыць вас кіраваць сваім лічбавым следам і аналізаваць інфармацыю з розных крыніц і СМІ.

    Медыяшкола — былы праект Сахараўскага цэнтра, цяпер каманда развівае Школу самастойна. Удзел у праграме бясплатны.

    Курс медыяпісьменнасці складаецца з 8 сустрэч у Zoom, якія будуць праходзіць па вечарах у будні на працягу двух месяцаў.

    Тэмы курса:

    • як граматна і крытычна падыходзіць да інфармацыі;

    • што трэба ведаць, каб не пападацца на маніпуляцыі і прапаганду;

    • чаму канспіралогія прывабная і спачатку пераканаўчая;

    • як кагнітыўныя скажэнні ўплываюць на наш давер да крыніц інфармацыі і прапанаванаму кантэнту.

    Каб удзельнічаць, запоўніце анкету да 16 лютага 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.