• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародная прэмія ў галіне фотажурналістыкі імя Яніса Бехракіса (да 10 красавіка)

    Athens Pho­to World чацвёрты год запар арганізуе штогадовую Міжнародную прэмію ў галіне фотажурналістыкі. Больш за тры дзесяцігоддзі лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі фатограф Яніс Бехракіс (1960–2019) сведчыў некаторыя з самых знакавых момантаў гісторыі і дакументаваў масавае перамяшчэнне людзей на трох кантынентах, кіруючыся сваім жаданнем паказаць свету, што адбываецца ў зонах ваенных дзеянняў і краін у крызісе.

    Прэмія яго памяці спрыяе прасоўванню, заахвочванню і паляпшэнню працы фатографаў і фотакарэспандэнтаў, каб яны маглі працягваць сваю самаадданую працу і разіваць бачанне. 

    Прадастаўляецца: 
    Грашовая прэмія ў памеры 15 000 EUR будзе прысуджана поўнаметражнай фотажурналістычнай або дакументальнай працы, створанай пасля студзеня 2018 года. 
    + Персанальная выстава пераможцы на наступным фестывалі.
    Рыхтаваць: партфоліо да 24 фота, тлумачальны тэкст і кароткую біяграфію. 

    Дэдлайн: 10.04.2022

    Падрабязней + заяўка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Акцэнты

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    МедыяЧэрвень — гэта штогадовы вячэрні інтэнсіў для тых, хто хоча падцягнуць практычныя кампетэнцыі ў зручны для сябе час. Праграма праводзіцца Школай журналістыкі IFAE.
    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.