• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія: мэнэджар па знешніх камунікацыях у n‑ost (дэдлайн — 14 чэрвеня)

    Журналісцкая сетка n‑ost шукае Exter­nal Com­mu­ni­ca­tions Man­ag­er. Абраны кандыдат будзе ўдасканальваць публічную камунікацыю кампаніі ў супрацы з кіраўніцтвам, мэнэджарам па сацыяльных сетках і праектнымі камандамі.

    Абавязкі:

    • распрацоўваць і рэгулярна абнаўляць ключавыя паведамленні і tone of voice арганізацыі;
    • рыхтаваць і рэдагаваць камунікацыйныя матэрыялы: рассылкі, кантэнт для сайта, гадавую справаздачу;
    • развіваць сацсеткі n‑ost — Insta­gram, Face­book, LinkedIn, Bluesky;
    • працаваць з запытамі медыя і шукаць магчымасці для публічнага прасоўвання арганізацыі;
    • дапамагаць з грантавымі заяўкамі і фандрайзінгавымі прапановамі.

    Патрабаванні:

    • не менш за 3 гады прафесійнага досведу ў камунікацыях, журналістыцы або сумежнай сферы;
    • умець распрацоўваць камунікацыйныя стратэгіі,
    • добра пісаць і рэдагаваць па-англійску; веданне нямецкай будзе перавагай;
    • цікавіцца медыя, журналістыкай і еўрапейскім кантэкстам,
    • разумець dig­i­tal-інструменты, аналітыку, AI і CMS. 

    Умовы:

    • занятасць 50–60%;
    • гнуткі графік і гібрыдны фармат працы;
    • офіс у Берліне;
    • зарплата ў эквіваленце да 4000 еўра на месяц для full-time пазіцыі.

    Як падаць заяўку

    Дасылайце рэзюмэ і матывацыйны ліст на адрас application@n‑ost.org 

    Пры неабходнасці можна далучыць прыклады работ або спасылкі на апублікаваныя працы па камунікацыі.

    Дэдлайн падачы заявак — 14 чэрвеня 2026 года.

    БОЛЬШ ПРА ВАКАНСІЮ

    n‑ost — гэта некамерцыйная арганізацыя са штаб-кватэрай у Берліне, якая падтрымлівае якасную журналістыку і трансгранічнае супрацоўніцтва па ўсёй Еўропе, з асаблівым акцэнтам на Усходнюю Еўропу. Супрацоўнічае з журналістамі, медыяарганізацыямі і партнёрамі на міжнародным узроўні праз навучанне, стварэнне сетак, рэдакцыйныя праекты і адстойванне інтарэсаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.