Моладзевы відэафестываль PLURAL+ (дэдлайн — 30 чэрвеня)
Маладыя аўтары (да 25 гадоў) могуць прадставіць на фестываль фільмы пра міграцыю, разнастайнасць, сацыяльную інтэграцыю і прадухіленне ксенафобіі.

Моладзевы відэафестываль PLURAL + — гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNAOC) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ). Запрашаюць моладзь з усяго свету дасылаць арыгінальныя і крэатыўныя відэа, прысвечаныя тэмам міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі.
На конкурс прымаюцца відэа даўжынёй не больш за пяць хвілін, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2023 года. Відэа павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.
Конкурс праходзіць у трох узроставых катэгорыях. Таксама ўручаюцца спецыяльныя ўзнагароды ў катэгорыях «Прадухіленне ксенафобіі і дыскрымінацыі» і «Адказныя наратывы аб міграцыі». Сёлета асобная ўзнагарода будзе прысуджана відэароліку, які выкарыстоўвае магчымасці штучнага інтэлекту для садзейнічання міжкультурнаму і міжрэлігійнаму дыялогу.
Пераможцы атрымаюць аплачанае падарожжа на фестываль PLURAL+ 2025 і ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання.
Больш інфармацыі пра відэафестываль — ПА СПАСЫЛЦЫ.
Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2026 года.
@bajmedia