• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia (дэдлайн — 15 кастрычніка)

    Нацыянальны Цэнтр Культуры аб’яўляе набор заявак на XXIV выданне стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polo­nia на 2025 год.

    На паўгадавую стыпендыю могуць прэтэндаваць мастакі і творцы з Беларусі, Украіны, а таксама іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы і постсавецкіх краін, якія прадстаўляюць наступныя сферы:  

    • кіно (у тым ліку гісторыя кіно і кінакрытыка)
    • літаратура (у тым ліку пераклад)
    • музыка (у тым ліку гісторыя і музычная крытыка)
    • ахова помнікаў (у тым ліку кансервацыя твораў мастацтва і музеязнаўства)
    • візуальнае мастацтва (у тым ліку фатаграфія і мастацкая крытыка)
    • танец
    • тэатр (у тым ліку тэатральная крытыка)

    Прыём заявак

    Заяўку на атрыманне стыпендыі па праграме Gaude Polo­nia неабходна падаць асабіста або адправіць па пошце на наступны адрас:

    Nar­o­dowe Cen­trum Kul­tu­ry
    ul. Płoc­ka 13
    01–231 Warsza­wa

    Заяўка павінна ўтрымліваць як мінімум дзве рэкамендацыі ад творцаў, прызнаных у дадзенай галіне. Да дакументаў неабходна прыкласці флэшку з музычнымі запісамі або партфоліо работ кандыдата. У выпадку адпраўкі па пошце вырашальнай з’яўляецца дата паштовага штэмпеля.

    Набор заявак будзе доўжыцца да 15 кастрычніка 2025 года.

    Праграма Gaude Polo­nia была ініцыявана ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязей і будаванню добрых адносін Польшчы з яе суседзямі (у першую чаргу з Украінай і Беларуссю), прасоўванню польскай культуры ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе, а таксама супрацоўніцтву паміж мастацкімі асяроддзямі Польшчы і краін нашага рэгіёну. У рамках 23 выданняў праграмы было прызначана 962 стыпендыі.

    Стыпендыя забяспечвае ўдзельнікам праграмы Gaude Polo­nia фінансаванне іх паўгадавога знаходжання ў Польшчы і метадычную падтрымку выдатных польскіх куратараў – экспертаў з розных галін культуры і мастацтва.

    У чарговым XXIV выданні Праграмы, якая будзе рэалізавана ў перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2026 года, памер стыпендыі складзе 4 500 злотых брута штомесяц. 

    Усе дакументы па праграме Gaude Polonia 2025 можна знайсці ТУТ

    Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Міністр культуры і нацыянальнай спадчыны, ад імя якога дзеянні, звязаныя з конкурсам, ажыццяўляе Нацыянальны Цэнтр Культуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.