• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі (дэдлайн — 31 сакавіка)

    Беларусы і беларускі, якія плануюць пачаць навучанне восенню 2027 года, могуць падацца на стыпендыяльную праграму Цэнтра менеджмента Інсбрука (MCI).

    Фота: tsikhanouskaya.org

    Праграма пад патранажам Святланы Ціханоўскай прызначаная для людзей з досведам дзейнасці ў сферы дэмакратыі, правоў чалавека, належнага кіравання і вяршэнства права. Стыпендыя даступная для англамоўных бакалаўрскіх і магістарскіх праграм. 

    Яе памер складае 15 000 еўра. Падтрымка прадастаўляецца на першы год і можа быць працягнутая пры паспяховым навучанні і станоўчай ацэнцы акадэмічных вынікаў.

    Сярод даступных кірункаў — бізнес і менеджмент, прадпрымальніцтва, турызм, біятэхналогіі, энергетыка і інжынерыя, міжнароднае права, камунікацыі і IT, медыцынскія і спартыўныя тэхналогіі.

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна спачатку падаць заяўку на абраную праграму MCI, а пасля накіраваць дакументы на стыпендыю. Сярод іх — матывацыйны ліст, рэзюмэ, дакументы аб адукацыі, пацвярджэнне ведання мовы і копія пашпарта.

    • Дэдлайн падачы заявак — 31 сакавіка 2027 года.

    Падрабязнасці, спіс праграм і ўмовы ўдзелу — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.