• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набор у школу блогінга для дзяцей з Лізай Ветравай

    Цэнтр беларускай салідарнасці абвясціў набор у школу блогінгу для дзяцей і падлеткаў у Варшаве. Як заяўляюць арганізатары, мэта заняткаў — не абмяжоўваць выкарыстанне сацыяльных сетак, а навучыць карыстацца імі разумна, бяспечна і творча.

    Заняткі будуць праходзіць пад кіраўніцтвам блогеркі Лізы Ветравай.

    Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Ole­an­drów 6/2, Варшава

    Група для дзяцей 9–13 гадоў

    На занятках дзеці будуць:

    • прыдумваць ідэі для сваіх ролікаў;
    • здымаць і мантаваць відэа на смартфоне;
    • вучыцца ўпэўнена выступаць перад камерай;
    • працаваць у камандзе;
    • пазнаёмяцца з асновамі бяспечных паводзін у інтэрнэце: абарона асабістых дадзеных, прыватнасць, кібербулінг, хейт і лічбавы след.

    Заняткі па суботах, 11:00–12:30. Старт — 11 ліпеня.

    Група для падлеткаў 14–17 гадоў:

    Удзельнікі будуць:

    • ствараць сцэнарыі і здымаць сучасныя відэа;
    • удасканальваць навыкі мантажу і працы з кадрам;
    • вучыцца расказваць гісторыі і браць інтэрв’ю;
    • развіваць асабісты брэнд і творчыя праекты;
    • вывучаць лічбавую бяспеку, адказную камунікацыю ў інтэрнэце і правілы бяспечнага карыстання сацыяльнымі сеткамі.

    Заняткі кожную сераду, 17:30–19:00. Старт — 15 ліпеня.

    Як запісацца

    • праз тэлэграм: @cbs_kontakt
    • па тэлефоне: +48666918712.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.