• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набор у школу для маладых лідараў і лідарак з Польшчы, Украіны і Беларусі Trialog Sąsiedzki (дэдлайн — 30 чэрвеня)

    Cen­trum Mieroszewskiego запрашае на Tri­a­log Sąsiedz­ki. Гэта восеньская школа для маладых людзей з Польшчы, Украіны і Беларусі, якія хочуць лепш разумець Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, яе гісторыю, сучасныя выклікі і адносіны паміж суседнімі грамадствамі. Мерапрыемствы пройдуць у Люблінскім рэгіёне 20–25 верасня 2026 года.

    Для каго:

    • студэнты(-кі), дактаранты(-кі), выпускнікі(-цы), маладыя даследчыкі/-цы, журналісты/-кі, актывісты/-кі і людзі, уцягнутыя ў грамадскае жыццё.
    •  Людзі ва ўзросце 18–35 гадоў
    • Удзельнікі(-цы) з Польшчы, Украіны і Беларусі

    Праграма ўключае:
    • Лекцыі, варкшопы, дыскусіі і сімуляцыйныя гульні
    • Аналіз розных інтэрпрэтацый гісторыі і іх уплыву на сучасныя канфлікты памяці
    • Працу з кагнітыўнымі і моўнымі скажэннямі ў грамадска-палітычным аналізе
    • Размовы пра тое, як мова ўплывае на ўспрыманне рэальнасці
    • Аналіз механізмаў дэзынфармацыі і расійскай прапаганды
    • Сустрэчы з даследчыкамі(-цамі), былымі дыпламатамі(-камі), апазіцыйнымі дзеячамі(-камі) і прадстаўнікамі(-цамі) грамадзянскай супольнасці
    • Размовы пра трансфармацыю, грамадзянскую супольнасць і супраціў аўтарытарызму ў рэгіёне.

    Прапануецца:
    • Пражыванне
    • Харчаванне
    • Навучальныя матэрыялы
    • Кампенсацыя дарогі да 300 EUR — толькі квіткі 2 класа
    • Сертыфікат пасля завяршэння праграмы.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.