Конкурс для фатографаў Photography 4 Humanity (дэдлайн — 12 ліпеня)
Глабальная платформа Photography 4 Humanity («Фатаграфія для чалавецтва») сумесна з музеем фатаграфіі Fotografiska запрашае фатографаў-пачаткоўцаў з усяго свету дасылаць здымкі на адкрыты конкурс, прысвечаны правам чалавека.

Тэма 2026 года — HOME (дом). Аўтарам прапануюць паразважаць пра тое, што азначае дом ва ўмовах кліматычных зменаў, канфліктаў, міграцыі і вымушанага перасялення.
Арганізатары шукаюць візуальныя гісторыі, якія асэнсоўваюць тэмы бяспекі, прыналежнасці, годнасці, ідэнтычнасці ў кантэксце месца, якое чалавек называе домам. Вітаюцца фатаграфіі, якія раскрываюць гэтую тэму праз асабісты, дакументальны або канцэптуальны погляд.
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы глабальнага партнёра — Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека.
Выбраныя фатаграфіі будуць прадстаўлены ў Штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку ў Дзень правоў чалавека, 10 снежня 2026 года. Выстава пройдзе ў Галерэі A — адной з найбольш значных грамадскіх прастор ААН, дзе з працамі змогуць азнаёміцца дыпламаты, сусветныя лідары і міжнародныя наведвальнікі. Выстава таксама будзе прадстаўлена на сайце ААН, каб зрабіць тэму дома часткай глабальнай размовы пра правы чалавека.
«Некаторыя з самых актуальных фатаграфій нашага часу не пра канфлікт — яны пра тое, што канфлікт забірае. Дом — адна з такіх рэчаў. Гэтая выстава заклікае фатографаў зірнуць на гэтую страту і папрасіць свет паглядзець разам з імі», — кажа дакументальны фатограф, запрошаны куратар выставы конкурсу Джэймс Нахтвей.
Больш інфармацыі ТУТ.
Падаць заяўку можна праз сайт конкурсу.
Дэдлайн: 12 ліпеня 2026 года.
@bajmedia