• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Кацярына Пытлева: «Рак вярнуўся. Метастазы ў пазваночніку»

    Пра гэта журналістка Кацярына Пытлева паведаміла на сваёй старонцы ў Face­book. Да гэтага жанчына тры гады знаходзілася ў рэмісіі.

    Каця Пытлева

    Каця Пытлева. Фота: з асабістага архіва гераіні

    Як распавяла спадарыня Кацярына, увесь гэты час яна я праходзіла кантрольныя абследаванні раз на год ці крыху часцей, плюс прымала гарманальную тэрапію. Сёлета яна папрасіла зрабіць дадатковае абследаванне на анкамаркеры. Яго вынікі аказаліся павышанымі.

    «Мяне накіравалі на КТ (камп’ютарную тамаграфію — БАЖ). Яна паказала падазронае ўтварэнне ў пазванку. Потым я вельмі доўга чакала пазітронна-эмісійную тамаграфію — гэта вельмі рэдкае і дарагое даследаванне з выкарыстаннем радыеактыўных прэпаратаў.

    І вось яно паказала, што метастаз ёсць, і, на жаль, не адзін. Усе — у пазваночніку і адной косці».

    Упершыню Кацярыне дыягназавалі анкалогію ў 2022‑м годзе. Тады журналістка казала, што мае генетычную схільнасць да раку: яна — пятая ў сваім родзе па жаночай лініі, хто змагаецца з гэтым дыягназам. У той жа год журналістка перажыла перанесла складаную аперацыю па выдаленню грудзі. Пухліну змаглі выдаліць. 
     

    І вось праз тры гады рэмісіі дыягназ вярнуўся.
     
    «Прагнозы пакуль рабіць рана. Мяркуючы па тых звестках, якія я знайшла, пра пенсію я ўжо магу не думаць. Мама з метастазамі ў пазваночніку пражыла 8 гадоў (з іх мне засталося 5). Калі пашанцуе, з сучаснымі метадамі лячэння, можа, і больш. А можа, і менш. У найгоршым выпадку — гады 2 (хацелася б не менш).
     
    Пішу ўсё гэта, каб самой усвядоміць рэальнасць таго, што адбываецца. Цяпер чакаю званка ад лекара, каб зразумець, што з усім гэтым рабіць.
     
    Неяк так. Дапамога пакуль не патрэбная, адчуваю сябе як звычайна, ніякіх сур’ёзных сімптомаў пакуль няма. Толькі трэба неяк зноў навучыцца дыхаць».
    Кацярына Пытлева прыйшла на тэлебачанне ў 14 гадоў. Амаль 30 гадоў аддала працы ў медыя. Пасля 2020 года выехала з мужам і двума дзецьмі ў Літву. У эміграцыі працавала на Malanka.media, адкуль сышла ў 2024 годзе, і вядучай акаўнта «Люстэрка» у Tik­Tok. Пасля адышла ад журналістыкі і прафесійна занялася апсайклінгам — у аддзяленні вінтажнага адзення літоўскай кампаніі Humana надае старым рэчам новае прачытанне.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.