• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект Sonora шукае прафесійнага дыктара для навучання беларускай AI-мадэлі

    Праект Sono­ra, які стварае якасны беларускамоўны датасэт для тэхналогій сінтэзу маўлення (Text-to-Speech), шукае прафесійны голас для беларускай AI-мадэлі.

    Фота: Anna Pou / pexels.com

    Каманда шукае прафесійнага дыктара з бездакорным, узорным беларускім вымаўленнем, чый голас навучыць мадэлі гучаць натуральна па-беларуску.

    Што трэба рабіць

    Датасэт запісваецца па тэкстах, спецыяльна падабраных лінгвістамі, з кантраляванай якасцю гуку.

    • Студыйныя сесіі чытання: чытаць падрыхтаваныя беларускамоўныя тэксты ў прафесійнай студыі разам з гукарэжысёрам. Важна быць гатовым правесці ў студыі 10+ гадзін.
    • Адна стабільная манера: трымаць паслядоўную, нейтральную манеру чытання ва ўсіх сесіях, каб увесь датасэт гучаў адным спакойным і ўпэўненым голасам.

    Патрабаванні:

    • Беларуская мова на ўзроўні носьбіта: натуральная беларуская фанетыка як норма: мяккасць, «ў», «дз/дж», інтанацыя і рытм.
    • Прафесійная дыкцыя выразная артыкуляцыя і досвед галасавога запісу: начытка, радыё, аўдыякнігі, дубляж ці падобнае.

    Умовы:

    • Ганарар дыктару — частка бюджэту праекта.
    • Прафесійная студыя і гукарэжысёр.
    • Ваш голас становіцца адкрытым голасам беларускіх тэхналогій.

    Усе падрабязнасці і форма для ўдзелу — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.