• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экзайл — не сінонім бяспекі: Практыкум па лічбавай бяспецы (дэдлайн — 23 красавіка)

    Press Club Belarus  пры падтрымке Амбасады ЗША і Jour­nal­ists for Human Rights арганізуюць практыкум па лічбавай бяспецы для беларускіх журналістаў, фрылансераў і блогераў. 

    Пагрозы мяняюцца хутка, і старыя налады ўжо не заўсёды працуюць. Запрашаем у Варшаву на практычны варкшоп, каб абнавіць свае веды і наладзіць абарону не ў тэорыі, а на практыцы. 

    Гэта будзе hands-on сесія, падчас якой удзельнікі змогуць не толькі даведацца пра актуальныя рызыкі, але і на практыцы пачаць правяраць і наладжваць бяспеку сваіх прылад, акаўнтаў і каналаў камунікацыі. Эксперты будуць працаваць з канкрэтнымі запытамі ўдзельнікаў, таму праграма будзе адаптаваная пад рэальныя патрэбы групы.

    Асабліва запрашаюцца падавацца фрылансераў, блогераў і журналістаў без інстытуцыйнай падтрымкі. Калі вы знаходзіцеся не ў Варшаве, арганізатары могуць пакрыць выдаткі на вашае падарожжа.

    Дата: 14 траўня

    Месца: Варшава

    Фармат: афлайн, практычная сесія з магчымасцю індывідуальных кансультацый.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дэдайн: да 23:59 23.04.2026.

    Колькасць месцаў абмежаваная. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.