• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Press Freedom Awards ад Міжнароднага інстытута прэсы (дэдлайн — 20 сакавіка)

    Міжнародны інстытут прэсы (IPI) і Міжнародная праграма падтрымкі медыяў (IMS) прымаюць намінацыі на ўзнагароды World Press Free­dom Heroes Award і Free Media Pio­neer Award.

    Прэмія World Press Free­dom Heroes прысуджаецца прадстаўнікам СМІ, якія ўнеслі свой уклад у прасоўванне свабоды прэсы, асабліва ва ўмовах вялікай асабістай рызыкі. Прэмія Free Media Pio­neer прысуджаецца арганізацыям, якія адзначыліся ў галіне інавацыйных мадэляў медыяў або абароны свабоды прэсы.

    Абедзве ўзнагароды уручаць на спецыяльным мерапрыемстве ў рамках фестывалю «Габо» (24–26 ліпеня, Багата, Калумбія), які з’яўляецца вядучай падзеяй для журналістаў гішпана- і партугаламоўных краінаў.

    Як намінаваць кандыдатаў?

    На ўзнагароду World Press Free­dom Heroes могуць прэтэндаваць толькі фізічныя асобы. Кандыдатамі на Free Media Pio­neer Award могуць быць асобы, каманды, інфармацыйныя выданні або іншыя арганізацыі, звязаныя са СМІ, у тым ліку арганізацыі, якія абараняюць свабоду прэсы. Самавылучэнне не дазваляецца, але можна намінаваць асобу са сваёй арганізацыі.

    Апошні тэрмін падачы заявак — 20 сакавіка 2026 года.

    Заяўкі трэба дасылаць праз адмысловыя формы:

    Трэба даць кароткае апісанне асобы або арганізацыі, якая вылучаецца.

    БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ ТУТ

    Любыя пытанні адносна працэсу вылучэння кандыдатаў і адбору можна даслаць на адрас info@ipi.media 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026

    МедыяЧэрвень-2026 ад Школы журналістыкі IFAE

    20.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.