• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    Адкрыты прыём заявак на ўдзел у Euro­pean Jour­nal­ist Retreat on Trau­ma, Resilience and Eth­i­cal Report­ing — чатырохдзённым прафесійным рэтрыце для журналістаў, які пройдзе 14–18 кастрычніка 2026 года ў вёсцы Вамваку (Лаконія, Грэцыя).

    Арганізатары — Glob­al Cen­ter for Jour­nal­ism and Trau­ma (GCJT) у партнёрстве з iMEdD’s Ideas Zone.

    Да ўдзелу запросяць 16 журналістаў, якія працуюць у краінах Рады Еўропы і пішуць на тэмы канфліктаў, міграцыі, кліматычных крызісаў, дэзінфармацыі і іншых складаных грамадска значных сюжэтаў. Падавацца могуць рэпарцёры, рэдактары, фотажурналісты, відэажурналісты і фрылансеры з досведам не менш за 5 гадоў. Абавязковая ўмова — валоданне англійскай мовай.

    Праграма рэтрыту ўключае экспертныя сесіі, групавыя дыскусіі і практычныя воркшопы па траўма-інфармаванай журналістыцы, псіхалагічнай устойлівасці, прафілактыцы выгарання, этыцы асвятлення крызісаў, а таксама развіцці здаровай рэдакцыйнай культуры. Удзельнікі таксама змогуць абмеркаваць уласныя прафесійныя кейсы ў канфідэнцыйным коле калег.

    Умовы ўдзелу: арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу, 5 начэй пражывання і харчаванне падчас праграмы.

    Для заяўкі трэба падаць CV, кароткую біяграфію, матывацыйны тэкст (да 750 слоў), два прыклады публікацый за апошнія 24 месяцы і рэкамендацыйны ліст.

    Дэдлайн — 11 траўня 2026 года, 18:00 GMT.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    Адкрыты прыём заявак на ўдзел у Euro­pean Jour­nal­ist Retreat on Trau­ma, Resilience and Eth­i­cal Report­ing — чатырохдзённым прафесійным рэтрыце для журналістаў, які пройдзе 14–18 кастрычніка 2026 года ў вёсцы Вамваку (Лаконія, Грэцыя). Арганізатары — Glob­al Cen­ter for Jour­nal­ism and Trau­ma (GCJT) у партнёрстве з iMEdD’s Ideas Zone. Да ўдзелу запросяць 16 журналістаў, якія працуюць у […]
    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.