Серыя вэбінараў па легалізацыі ў Польшчы: міжнародная абарона і ўз’яднанне сям’і
Free Belarus Center і ініцыяітыва Volnyja запрашаюць на серыю з 2 вебінараў. Інфармацыя будзе карысная для тых, хто плануе падаваць на міжнародную абарону, ужо ў працэсе ці думае, як перавезці да сябе блізкіх.

Серыя складаецца з дзвюх сустрэч:
«Міжнародная абарона ў Польшчы і Дублінская працэдура», 25 чэрвеня, 17:00 па Варшаве (18:00 па Мінску)
- Падрыхтоўка дакументаў, працэс падачы, правы і абмежаванні пасля, альтэрнатывы (у т.л. Карта паляка), частыя памылкі заяўнікаў + Q&A.
«Легалізацыя членаў сем’і бенефіцыяраў міжнароднай абароны», 30 чэрвеня, 17:00 па Варшаве (18:00 па Мінску)
- Уз’яднанне сям’і, легалізацыя праз працаўладкаванне, практычныя пытанні падачы дакументаў + Q&A.
Спікерка — Альвіна Мінгазова, адвакатка з 17-гадовым досведам у Беларусі, польска-беларуская юрыстка, юрыстка Free Belarus Center.
Умовы ўдзелу:
- Zoom, з любой кропкі свету;
- можна пад псеўданімам, без відэа/аўдыё;
- для ўсіх жадаючых;
- можна зарэгістравацца на адну сустрэчу ці на абедзве у форме рэгістрацыі.
ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў