Стажыроўка ў Еўрапейскім цэнтры свабоды прэсы і СМІ (дэдлайн — 15 ліпеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
European Centre for Press and Media Freedom шукае стажора або стажорку ў праект Media Freedom Rapid Response.

Што трэба будзе рабіць?
- далучацца да арганізацыі штогадовага саміту MFRR у Бруселі, планаваць лагістыку і каардынаваць;
- ствараць і рэдагаваць кантэнт;
- праводзіць камунікацыйныя актыўнасці.
Важна, каб вы: вучыліся па такіх спецыяльнасцях, як журналістыка, палітычныя навукі, правы чалавека, мелі выдатныя камунікацыйныя навыкі, свабодна валодалі англійскай мовай, умелі арганізоўваць мерапрыемствы.
Што прапануюць:
- стыпендыю ў памеры €590;
- поўную або частковую занятасць;
- стажыроўку ў Кёльне або аддалена.
Стажыроўка пачынаецца 15 верасня 2026 года. Працягласць — 3 месяцы.
Дэдлайн падачы заявак — 15 ліпеня 2026 года.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў