• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара англамоўных сацсетак

    Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара англамоўных сацсетак для свайго міжнароднага футбольнага праекта, які размаўляе з аўдыторыяй на англійскай, іспанскай, французскай і нямецкай мовах праз праграмы, сацсеткі і вэб. Наш MAU налічвае больш за 10 млн. карыстальнікаў і для ўзаемадзеяння з імі мы і шукаем дадатковага чалавека ў сваю каманду.

    Чым трэба будзе займацца:

    – Весці англамоўныя сацсеткі Tribuna.com у Face­book, Insta­gram і Telegram.

    – Пісаць пра «Манчэстэр Юнайтэд», «Ліверпуль», «Чэлсі», «Арсенал», «Барселону» і «Рэал» Мадрыд.

    – Складаць вірусныя гісторыі з дапамогай фота‑і відэарэдактараў. Маніторыць сацсеткі іншых папулярных рэсурсаў, каб чэрпаць натхненне на баку.

    – Прапаноўваць новыя ідэі па фарматах і падачы кантэнту.

    – Запускаць тэматычныя вертыкалі ў неахопленых сацыяльных сетках.

    – Прыцягваць новую аўдыторыю ў нашы праекты.

    Мы чакаем ад цябе:

    – Любоў да футбола.

    – Цікавасць да новых медыйных каналаў і сучасных dig­i­tal-прадуктаў.

    – Уменне тлумачыцца лаканічна і смешна – не толькі з дапамогай літар, але і візуальнымі спосабамі.

    – Вольная англійская. З Google-перакладчыкам далёка не з’едзеш.

    – Гатоўнасць быць анлайн кожны дзень і асабліва падчас матчаў. Паспяваць многае ў пікавыя моманты.

    - Жаданне хутка вучыцца і не баяцца новага. Браць адказнасць на сябе.

    Рэлевантны досвед працы, а таксама валоданне фота- і відэарэдактарамі будзе значнай перавагай, бо гэта хутчэй дапаможа пагрузіцца ў працоўны працэс.

    Мы прапануем табе:

    – Запатрабаваную прафесію.

    – Развіццё сваіх навыкаў і магчымасць выкарыстоўваць англійскую мову кожны дзень.

    – Стабільную заработную плату.

    – Шнец ператварыць сваё хобі ў любімую працу.

    – Гнуткі графік. Магчыма аддалёнка.

    – Згуртаваную каманду.

    Сваё рэзюмэ і спасылкі на профіль у сацсетках дасылайце на [email protected] з тэмай «SMM-рэдактар англамоўных сацсетак».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.