• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты на праект для фатографак Women Photograph Grants (дэдлайн — 30 чэрвеня)

    Падавацца могуць жанчыны, небінарныя, трансгендарныя і інтэрсэксуальныя фатографкі-дакументалісткі з любой краіны.

    Фота: Alexan­der Mass / pexels.com

    Праграма Women Pho­to­graph Grants прапануе грант у памеры 10 000 долараў ЗША на стварэнне новага або развіццё ўжо распачатага дакументальнага фотапраекта.

    Сродкі можна выкарыстаць на выдаткі для рэпартажнай працы, ганарар фатографа/фатографкі і іншыя патрэбы, якія дапамогуць стварыць новую візуальную гісторыю. 

    Дазволена толькі адна заяўка на конкурс ад удзельніцы. Усяго будзе размеркавана тры гранты па 10 000 долараў.

    Заяўка павінна быць пададзена на англійскай мове. Можна дадаваць спасылкі на відэа/мультымедыйныя кампаненты ў апісанне праекта, але заяўка павінна быць заснавана на фатаграфіі.

    Любое выкарыстанне генератыўнага штучнага інтэлекту павінна быць выразна раскрыта.

    Дэдлайн падачы заявак — 30 чэрвеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Women Pho­to­graph — гэта некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 2017 годзе для таго, каб пашырыць галасы жанчын і небінарных візуальных журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    28.04.2026
    Акцэнты

    Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)

    OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
    18.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.