• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёлета Магілёўская пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкімі» больш за 130 інтэрнэт-рэсурсаў

    Апроч гэтага, паводле пастаноў пракурора Магілёўскай вобласці да пяці інтэрнэт-рэсурсаў быў абмежаваны доступ у Беларусі.

    Пракуратура Магілёўскай вобласц

    Пракуратура Магілёўскай вобласці. Фота: mogilevnews.by

    Пракуратура сцвярджае, што на іх  размяшчаліся забароненыя да распаўсюду звесткі. Да прыкладу, на інтэрнэт-сайтах «Флагшток» і «Главк» публікаваліся матэрыялы, раней прызнаныя «экстрэмісцкімі» рэгіянальнымі судамі.

    «Таксама там паведамляліся непраўздзівыя звесткі пра палітычнае становішча Рэспублікі Беларусь і прававы статус яе грамадзян», — піша служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

    Што да інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных у 2026 годзе «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», то магілёўская пракуратура лічыць, што іх кантэнт «накіраваны на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі ў краіне, а таксама на папулярызацыю пратэстнай актыўнасці».

    Гэтая пазіцыя была выкладзена ў заявах, накіраваных у суды.  У выніку  адпаведных судовых рашэнняў усе згаданыя пракуратурай інтэрнэт-крыніцы былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.