• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджаркай у БелТА

    Святалана Ісаёнак (Ананіч) пазначыла ў фэйсбуку, што працуе намесніцай галоўнага рэдактара ў інфармацыйным агенцтве БелТА.

    Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджаркай у БелТА

    Святлана Ісаёнак (Ананіч). Тут і далей фота з яе сацсетак

    Святлана Ісаёнак — беларуская прапагандыстка, якая 12 гадоў адпрацавала ў «СБ. Беларусь сегодня», мела нават ліст ад Лукашэнкі «за актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі».

    Адтуль Святлана перайшла ў сакратарыят Палаты прадстаўнікоў, але адпрацавала там усяго год.

    У чэрвені 2026 Ісаёнак услед за мужам — сынам былой міністаркі інфармацыі Лідзіі Ананіч — з’ехала ў Кітай.

    Вядома, што Андрэй Ананіч працаваў у сферы закупак, продажу і лагістыкі. У яго працоўнай кніжцы была Нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, а таксама кампаніі «Дылекс транспарт» і «Трайпл».

    Святлана і Андрэй Ананічы

    Святлана распавядала, што сям’я плануе жыць у Кітаі некалькі гадоў, але нешта пайшло не па плане. Ужо ў верасні замест яркіх фотаздымкаў са славутых месцаў Паднябеснай з’явіліся фота з «Дажынак» у Зембіне. Жанчына вярнулася да публікацыі прапагандысцкіх допісаў ды віншаванням з Днём народнага адзінства.

    Цяпер піша, што няма неабходнасці ляцець па натхненне — можна з’ездзіць у Заслаўе: «Турызм у Беларусі — гэта турызм сэнсаў. Не птушачкі ў інстаграм, а падарожжа ўглыб сябе».

    Ісаёнак паведаміла ў сацсетках, што ўжо знайшла новае месца працы на радзіме. У яе фэйсбуку пазначана, што з кастрычніка Святлана працуе намесніцай галоўнага рэдактара ў інфармацыйным агенцтве БелТА.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.