Памёр фалькларыст і выкладчык журналістыкі Уладзімір Касько
Яму было 88 гадоў.

23 мая памёр вядомы беларускі фалькларыст і выкладчык журналістыкі Уладзімір Касько.
Ён нарадзіўся 9 мая 1938 года ў Фаніпалі пад Мінскам. Скончыў філфак БДУ, быў кандыдатам філалагічных навук. З 1982 года працаваў на кафедры друку факультэта журналістыкі БДУ.
Займаўся метадалогіяй аналітычнай журналістыкі, фалькларыстыкай (вусна-паэтычная творчасць беларусаў).
Уладзімір Касько быў аўтарам звыш 150 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі па розных аспектах журналістыкі, беларускай і славянскай культуры, літаратуры і мовы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў