• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: акаўнты журналістаў, стыкер-пакі медыяпраектаў, інстаграм «Полацкiя Лабiрынты»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 29 чэрвеня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

     

    Стыкерпак Belsat

    Стыкерпак Bel­sat

    У яго ўключылі акаўнт у Face­book з назвай Pavel Marinich (ідэнтыфікатар  https://facebook.com/pavel.marinich), які належыць кіраўніку праекта «Маланка Медыя», медыяменеджэру Паўлу Марынічу. Рашэнне лічыць гэты інтэрнэт-рэсурс «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 22 чэрвеня 2026 года суд Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

    У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі і акаўнт у Face­book з назвай Katarzy­na Jerusal­im­ska­ja (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/katarzyna.jerusalimskaja). Гэта старонка Кацярыны Ерусалімскай, тэлевядоўцы і журналісткі праекта «Маланка Медыя». «Экстрэмісцкім» змест гэтага акаўнта 23 чэрвеня 2026 года прызнаў суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці.

    У той самы дзень суд Глускага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнт у Face­book з назвай Anton Motolko (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/AntonMotolko). Гэтую старонку вядомага беларускага фатографа і блогера таксама ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Рашэннем таго ж суда ад 23 чэрвеня 2026 года «экстрэмісцкім» прызнаны змест Face­book-акаўнта «Палiтвязнi Беларусi» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/politviazniby).

    У адпаведнасці з рашэннем суда Партызанскага раёна Мінска ад 24 чэрвеня 2026 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»  прызнаны адразу 60 стыкерпакаў для Telegram. У тым ліку стыкерпакі
    — «Беларусь головного мозга» (ідэнтыфікатар https://t.me/addstickers/belamova);
    — Bel­sat (ідэнтыфікатар https://t.me/addstickers/Belsat);
    — «Чай з малиновым варэннем» (ідэнтыфікатар https://t.me/addstickers/belteanews);
     — NEXTA (ідэнтыфікатар https://t.me/addstickers/NEXTA_stickers);

     — @tut_bay (ідэнтыфікатар https://t.me/addstickers/tut_bay).

    «Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны і Insta­gram- акаўнт polackija_labirynty выдавецтва «Полацкiя Лабiрынты» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/polackija_labirynty). Гэта незалежнае беларускае выдавецтва, якое пасля вымушанай рэлакацыі дзейнічае ў Польшчы і спецыялізуецца на выданні мастацкай, гістарычнай і грамадска-палітычнай літаратуры на беларускай мове. Адпаведнае рашэнне 19 чэрвеня 2026 года прыняў суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.