Выдавецтва «Мяне Hяма» выпускае кнігу Максіма Жбанкова
Культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў выпускае ў выдавецтва «Мяне Hяма» кнігу «ШокингКульт. Книга перемен». У зборнік увайшлі выбраныя тэксты аднаіменнага аўтарскага YouTube-праекта.

«ШокингКульт» — аўтарскі YouTube-праект Максіма Жбанкова, створаны для аналізу сацыякультурных працэсаў пасля 2020 года. У кнігу ўвайшло 37 тэкстаў пра Беларусь і пра ўсё тое, што адбылося з нашым грамадствам. Але гэта не хроніка падзей і не прыватныя нататкі.
«Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры для
зламанага часу, пакуль ляціш разам з ім з ніадкуль у нікуды і намагаешся не з’ехаць з глузду», — адзначае выдавецтва.
Сам аўтар вызначае зборнік як «37 тэ(к)стаў на выжыванне».
«Гэта мысленне перыяду паўраспаду, траўматычнае адчуваннне зламанага часу, каталог культурных анамаліяў і хронікі ментальных зрухаў. Адначасова дыягназ, матыватар і аўтапартрэт», — кажа Максім Жбанкоў.
Наклад чакаецца ў пачатку ліпеня 2026 года.
Максім Жбанкоў — культурніцкі аналітык, кінакрытык, медыя-актывист. Даследуе трансфармацыі сучаснай (беларускай) культуры. Аўтар кніг «No Style. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамі» (2013), «SloMo. Хатняя крытыка культурнага дызайну» (2021).
@bajmedia