• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць журналісткі Ірыны Халіп распачалі крымінальную справу па «экстрэмісцкім» артыкуле

    Журналістка Ірына Халіп, якая жыве ў вымушанай эміграцыі і працуе спецыяльнай карэспандэнткай анлайн-выдання «Новая газета Европа», даведалася пра гэта ад бацькоў. Да іх у Мінску 27 лістапада прыйшлі з ператрусам сілавікі.

    Ірына Халіп

    Ірына Халіп. Выява: скрыншот праграмы ТОК Настассі Роўды

    Пра гэта Ірына Халіп паведаміла ўвечары 27 лістапада на сваёй старонцы ў Face­book.

    Паводле допісу журналісткі, з пастановы на ператрус вынікала, што ён праводзіцца ў межах крымінальнай справы, распачатай пракуратурай горада Наваполацка па экстрэмісцкім артыкуле. Па якім дакладна артыкуле пераследуюць — пазначана не было.

    Таксама міліцыянты дапыталі 89-гадовую маці журналісткі Люцыну Бяльзацкую. Іх цікавіла, дзе знаходзіцца Ірына, прасілі даць яе нумар тэлефона.

    Паколькі журналістка даўно не жыве ў кватэры бацькоў, то ніякіх яе асабістых рэчаў  або чагосьці, звязанага з яе працай, там не знайшлі.

    Распавядаючы на старонцы novayagazeta.eu пра ператрус у бацькоўскай кватэры журналістка зазаначае: «Гэта абсалютна дакладны сігнал: памятай, што ў цябе ёсць сям’я ў Беларусі, перш чым узводзіць паклёп на наш квітнеючы рэжым. Такога роду сігналы любяць дасылаць дыктатарскія рэжымы ва ўсім свеце. Так што памылкова сцвярджаць, што чалавек, які паспеў бегчы з краіны, ужо недасягальны. Тыя, у каго застаюцца закладнікі ў краіне зыходу, гэтак жа ўразлівыя, ведаючы, што не могуць засцерагчы ад пераследу сваіх блізкіх».

    Ірына Халіп — вядомая беларуская журналістка, жонка палітыка, экс-дыпламата Андрэя Саннікава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці