• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За некалькі дзён быў закрыты збор для сям’і Дзяніса Сакалоўскага

    На мінулым тыдні BYSOL адкрываў збор, каб дапамагчы сям’і Дзяніса Сакалоўскага вырашыць юрыдычныя пытанні пасля раптоўнай смерці журналіста, а таксама арганізаваць яго транспартыроўку ў Беларусь, развітанне і пахаванне. 2 сакавіка неабходная сума была сабраная.

    Дзяніс Сакалоўскі

    Дзяніс Сакалоўскі

    Дзяніс быў адным з найлепшых аператараў не толькі Беларусі, але і рэгіёну. Больш за 10 гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, дзе рабіў значныя праекты. Шмат працаваў для замежных тэлеканалаў, такіх як ARD, ZDF, DW, Arte, mdr, TV France, Al Jazeera, Al Ara­bia, NRK, ABC (TV Aus­tralia). 

    У 2007 атрымаў трэцяе месца ў намінацыі «Найлепшы тэлеаператар Беларусі», а ў 2017 быў узнагароджаны «Тэлевяршыняй» як найлепшы аператар. Таксама меў шматлікія ўзнагароды на тэлевізійных каналах, як найлепшы аператар года. 

    Некалькі значных фільмаў Дзяніса, якія атрымалі ўзнагароды на міжнародных фестывалях: «Я, Андрэй Іванавіч» , «AWAKEN» , «Сестра Иоанна», «DEMIGOD».

    У жніўні 2020 года Дзяніс далучыўся да страйку Белтэлерадыёкампаніі, дзе прыняў актыўны ўдзел. Быў затрыманы па справе «Прэс клуба».  Палітвязня вызвалілі ў 2021‑м, але да канца мая 2022 года ён заставаўся пад мерай стрымання. З цяжкасцямі яму ўдалося выехаць за межы Беларусі. У вымушанай эміграцыі ў Берліне давялося працаваць і на будоўлі. 

    22 лютага 2026 года дачка Дзяніса Сакалоўскага Васіліна паведаміла пра раптоўную смерць бацькі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.