• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галасы, якіх не чуваць. Дзень свабоды прэсы ў Беларусі за кратамі сустракаюць 22 калегі

    Сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі сотні беларускіх медыйшчыкаў.

    Галасы, якіх не чуваць

    Скрыншот відэа

    Апошнім часам былі вызваленыя некалькі вядомых журналістаў – і мы шчыра рады вызваленню нашых калег і сяброў. Але перажываем за тых, хто застаецца за кратамі.

    Ужо ў лютым і сакавіку гэтага году, пасля маштабных вызваленняў палітзняволеных, некалькі медыяспецыялістаў былі прыгавораны да вялізарных тэрмінаў нібыта за здраду дзяржаве – да 14 гадоў пазбаўлення волі.

    Мы заклапочаны, каб на хвалі ўсеагульнай радасці і ўвагі да вызвалення знакавых асобаў, людзі, якія засталіся за кратамі, не сталі менш заўважнымі, не сышлі нібыта ў цень.

    Праблема палітзняволеных журналістаў не вырашана, пакуль хоць адзін чалавек застаецца за кратамі.

    3 траўня, у Сусветны дзень свабоды прэсы, мы і нашы калегі па ўсім свеце патрабуем вызваліць беларускіх журналістаў і журналістак!

    #Stand­With­Be­larus #BecauseThe­Jour­nal­ist #Jour­nal­is­mIs­No­taCrime

    Дадзены кліп створаны з дапамогай ШІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.