• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Free Press Awards 2026 для журналістаў (дэдлайн — 16 кастрычніка)

    Міжнародная арганізацыя Free Press Unlim­it­ed адкрыла прыём намінацый на Free Press Awards 2026. Гэта прэмія, якая адзначае ўдзельнікаў за адданасць незалежнай журналістыцы і свабодзе прэсы, а таксама за мужнасць і настойлівасць у складаных умовах.

    Фота: freepressunlimited.org

    У 2026 годзе ўзнагароды ўручаць у дзвюх катэгорыях:

    • Дэбютант года (New­com­er of the Year — Hans Ver­ploeg Award) — для перспектыўных журналістаў, якія маюць не больш за чатыры гады прафесійнага досведу і дэманструюць прыхільнасць незалежнай журналістыцы і свабодзе прэсы. Пераможца атрымае стыпендыю.
    • Найбольш стойкі журналіст (Most Resilient Jour­nal­ist) — для журналіста, які працягвае працаваць, нягледзячы на сур’ёзны ціск, пагрозы або іншыя складаныя абставіны. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду.

    Хто можа ўдзельнічаць

    Самастойна падаць сябе на прэмію нельга — журналіста павінна намінаваць іншая асоба. Пры гэтым намінант мусіць ведаць пра намінацыю і пагадзіцца на яе. Да заяўкі неабходна дадаць не менш за тры прыклады журналісцкай працы.

    Для катэгорыі New­com­er of the Year дзейнічае дадатковая ўмова: журналіст павінен мець не больш за чатыры гады досведу ў журналістыцы.

    Заяўкі ацэньвае незалежная міжнародная экспертная камісія.

    Як падаць заяўку

    Намінаваць журналіста можна праз анлайн-форму на сайце Free Press Unlim­it­ed. Да намінацыі трэба дадаць прыклады яго ці яе працы і пераканацца, што намінант ведае пра вылучэнне і даў на яго згоду.

    Дэдлайн — 16 кастрычніка 2026 года.

    Намінаваць журналіста і даведацца больш пра ўмовы можна на афіцыйнай старонцы Free Press Awards 2026.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    20.10.2026
    Акцэнты

    Стыпендыя Safe Haven і рэзідэнцыя ў Амстэрдаме (дэдлайн — 14 снежня)

    Стыпендыя Safe Haven ад NIAS (Nether­lands Insti­tute for Advanced Study) падтрымлівае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў, якія не могуць бяспечна працаваць у сваёй краіне.
    10.11.2026
    Акцэнты

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
    02.11.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.