• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выдавецтва «Мяне Hяма» выпускае кнігу Максіма Жбанкова

    Культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў выпускае ў выдавецтва «Мяне Hяма» кнігу «ШокингКульт. Книга перемен». У зборнік увайшлі выбраныя тэксты аднаіменнага аўтарскага YouTube-праекта.

    кніга Максіма Жбанкова «ШокингКульт. Книга перемен»

    «ШокингКульт» — аўтарскі YouTube-праект Максіма Жбанкова, створаны для аналізу сацыякультурных працэсаў пасля 2020 года. У кнігу ўвайшло 37 тэкстаў пра Беларусь і пра ўсё тое, што адбылося з нашым грамадствам. Але гэта не хроніка падзей і не прыватныя нататкі.

    «Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры для
    зламанага часу, пакуль ляціш разам з ім з ніадкуль у нікуды і намагаешся не з’ехаць з глузду», — адзначае выдавецтва.

    Сам аўтар вызначае зборнік як «37 тэ(к)стаў на выжыванне».

    «Гэта мысленне перыяду паўраспаду, траўматычнае адчуваннне зламанага часу, каталог культурных анамаліяў і хронікі ментальных зрухаў. Адначасова дыягназ, матыватар і аўтапартрэт», — кажа Максім Жбанкоў.

     

    Наклад чакаецца ў пачатку ліпеня 2026 года.

    Максім Жбанкоў: Жыццё як жыццё, траўматычна прыўкраснае

    Максім Жбанкоў — культурніцкі аналітык, кінакрытык, медыя-актывист. Даследуе трансфармацыі сучаснай (беларускай) культуры. Аўтар кніг «No Style. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамі» (2013), «Slo­Mo. Хатняя крытыка культурнага дызайну» (2021).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.