Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў
Пра гэта сведчаць звесткі праекта Mediameter за верасень 2026 года, піша Thinktanks.pro.

Фота: Наша Ніва
Найбольшую долю аўдыторыі складаюць людзі старэйшыя за 65 гадоў — 32,8%. Яшчэ 20,9% гледачоў маюць ад 55 да 64 гадоў. На ўзроставую групу ад 35 да 54 гадоў прыпадае 31,6% аўдыторыі, на людзей ва ўзросце 18—34 гадоў — 7,8%. Дзеці і падлеткі ад 4 да 17 гадоў складаюць 6,9% тэлегледачоў.
Жанчыны складаюць 61,3% усёй аўдыторыі беларускага тэлебачання.
Пры гэтым у верасні 2026 года тэлевізар глядзелі менш беларусаў, чым годам раней. Ахоп тэлепраглядаў склаў 51,98% супраць 54,02% у верасні 2025 года.
Найбольш папулярнымі тэлеканаламі ў Беларусі сталі АНТ, «Расія— Беларусь» і НТБ-Беларусь.
Як беларускія незалежныя медыя ў выгнанні захоўваюць аўдыторыю ў Беларусі
@bajmedia