Аб’яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі украінскіх журналістаў
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Кіеве пры ўдзеле прадстаўнікоў АПК Паўла Баркоўскага і Вадзіма Кабанчука. Сярод узнагароджаных — украінскія журналісты.

Святлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінета. Кіеў, 26 траўня 2026 года. Фота: Lookby.media
Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» узнагародзілі:
- Паўла Шаройку — журналіста «Украінскага радыё», былога палітвязня ў Беларусі.
- Юрыя Панчанку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які распавядаў пра незаконныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі, тлумачыў важнасць для Украіны кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.
- Сяргея Сідарэнку — рэдактара «Еўрапейскай праўды», які пасля 2020 года асвятляў беларускія пратэсты, рэпрэсіі і барацьбу беларускага народа за свабоду.
- Аляксандра Рыкава (BalaganOFF) — ўкраінскага блогера, які каментуе грамадска‑палітычныя падзеі, звязаныя з Беларуссю і Расіяй, ініцыяваў збор сродкаў на закупку дронаў для Палка Каліноўскага.
- Ірыну Узлову — украінскую журналістку і вядучую інфармацыйных эфіраў на «24 канале», якая асвятляе палітычныя і праваабарончыя тэмы.
- Яўгенію Кутнову — украінскую журналістку, якая спрыяе асуджэнню рэпрэсій і падтрымцы дэмакратычных пераменаў у Беларусі.
- Аляксея Гомана — украінскага журналіста, які паслядоўна і прафесійна асвятляе дзейнасць дэмсіл Беларусі, сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.
Акрамя іх да гэтай узнагароды прадставілі украінскага юрыста і адваката Вадзіма Галайчука, народнага дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны 8‑га і 9‑га скліканняў Ігара Гузя, доктара юрыдычных навук і прафесара Юрыя Барабаша, украінскага паэта і празаіка Вячаслава Лявіцкага, беларускага паэта, добраахвотніка УСУ Сяргея Прылуцкага.
Медаль Францыска Скарыны атрымала беларуская оперная спявачка, лаўрэатка міжнародных конкурсаў і прэмій, якая падтрымала пратэсты, Маргарыта Ляўчук.

Маргарыта Ляўчык побач са Святланай Ціханоўскай падчас узнагароджання. Кіеў, 26 траўня 2026 года. Фота: са старонкі опернай спявачкі ў Facebook
Медалямі «Гонар і годнасць» ушанавалі беларускіх дабраваахвотнікаў ва Украіне і валанцёраў групы забеспячэння.
Таксама медалі былі ўручаныя дыпламату Ігару Кізіму, вайсковаму капелану Яўгену Ордзе, вайскоўцу і грамадскаму дзеячу Сяргею Багукальцу і аналітыку Яўгену Магдзе.
@bajmedia