• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    dekoder і RAAM заклікалі ЕС падтрымаць незалежную прэсу Беларусі, Украіны і Расіі

    Экспертные сайты dekoder (Германія) і Платформа RAAM (Нідэрланды) заклікалі Еўрапейскі Саюз выдзеліць сродкі на падтрымку незалежных СМІ рэгіёна.

    Еўразвяз сцягі

    Сцягі краін — удзельніц Еўразвяза. Фота ўзята з сайта platformraam.nl

    14 траўня еўрапейскія экспертныя сайты dekoder і Платформа RAAM у сумесным звароце да ЕС выказалі заклапочанасць будучыняй незалежнай журналістыкі Беларусі, Украіны і Расіі. Яны заклікалі кіраўніцтва ЕС выдзеліць сродкі на падтрымку недзяржаўных медыяў з гэтых краін.

    У звароце адзначаецца, што беларускія і расійскія медыі працуюць у выгнанні, украінскія СМІ змагаюцца супраць расійскай агрэсіі, — але ўсе яны знаходзяцца на мяжы выжывання.

    Еўрапейскія выданні канстатуюць, што ва ўмовах эміграцыі і вайны немагчыма выжыць за кошт камерцыйнай дзейнасці. Разам з тым надзейныя і незалежныя крыніцы інфармацыі сёння важныя, як ніколі.

    dekoder і Платформа RAAM згадваюць рашэнне новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якое не толькі «пагражае існаванню Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (РСЕ/РС), але і аслабляе дзясяткі іншых уплывовых незалежных СМІ». А наступствы такога рашэння называюць «фундаментальнымі і драматычнымі».

    Еўрапейскія медыі сцвярджаюць, што Еўропа без незалежных СМІ ў Беларусі, Украіне і Расіі наўрад ці зможа зразумець, што насамрэч адбываецца ўнутры гэтых краін. «У нас наўрад ці знойдуцца эфектыўныя інструменты і веды, каб супрацьстаяць расійскай дзяржаўнай прапагандзе і дэзынфармацыйным стратэгіям і дзейнічаць супраць іх», — гаворыцца ў звароце.

    Ва ўмовах, калі ў Беларусі і Расіі дзейнічае толькі прапаганда, а незалежная журналістыка знаходзіцца пад забаронай, медыі ў выгнанні «цяпер часта з’яўляюцца адзіным сродкам атрымаць праўдзівую інфармацыю».

    Гэтая пагражальная тэндэнцыя і вымусіла журналістаў і рэдактараў міжнародных СМІ, якія спецыялізуюцца на Украіне, Беларусі, Расіі, Каўказе, Малдове і Цэнтральнай Азіі, звярнуцца да Еўракамісіі, Еўрапейскай рады, асобных краін Еўропы з заклікам стварыць фонды для падтрымкі незалежнай журналістыкі ў гэтых краінах.

    Падпісанты ліста лічаць, што падтрымка гэтай формы журналістыкі можа быць уключана ў план ReArm Europe Plan/Readiness 2030.

    — У рэшце рэшт, у век гібрыднай вайны абаронная палітыка ўключае ў сябе не толькі зброю і асабісты склад войска. Для дэмакратычнага парадку, які Еўразвяз хоча абараняць, праўдзівая інфармацыя і плюралізм уяўляюць стратэгічны інтарэс для Еўропы, — гаворыцца ў звароце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси. Январь – февраль 2026

    Основная цель мониторинга – определить и зафиксировать наличие, объем, содержание и форму пророссийской пропаганды, в том числе антизападной и антиукраинской пропаганды и интеграционной риторики, в ведущих белорусских государственных телевизионных СМИ.
    14.07.2026
    Акцэнты

    «Рэпрэсіі ў дачыненні працаўнікоў СМІ ўзмацніліся на фоне вызвалення іншых асоб». Справаздача ААН аб правах чалавека ў Беларусі

    ААН апублікавала справаздачу Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса. БАЖ вылучыў з яе галоўнае, што датычыць сітуацыі беларускіх журналістаў.
    08.07.2026

    «Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызвалення журналіста Кірыла Пазняка і яго дачкі Яніны

    30.06.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.