У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі інтэрнэт-рэсурсы медыяпраекта «Беларусь. Экспертиза»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 11 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды ўключылі шэсць інтэрнэт-рэсурсаў медыяпраекта «Беларусь. Экспертиза», створанага незалежнымі журналістамі.

Паводле пераліку на сайце Мінінфармацыі, «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя:
- Instagram-акаўнт з назвай belarus.expertise (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/belarus.expertise);
- Facebook-акаўнт з назвай «Беларусь. Экспертиза» (ідэнтыфікатар https://www.facebook.com/belarus.expertise);
- Threads-акаўнт з назвай «Беларусь. Экспертиза» (ідэнтыфікатар https://www.threads.com@belarus.expertise);
- TikTok-акаўнт з назвай Belarus.Expertise (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@belarus.expertise);
- Telegram-канал з назвай «Беларусь. Экспертиза» (ідэнтыфікатар https:/t.me/belarusexpertise);
- YouTube-канал з назвай Belarus.Expertise (ідэнтыфікатар https://www.youtube.com/@belarusexpertise).
Таксама «экстрэмісцкім» прызнаны лагатып праекта, які, паводле апісання на сайце Мінінфармацыі, выглядае як «белы круг, унутры якога ёсць выявы іерогліфападобных знакаў чырвонага колеру».
Адпаведнае рашэнне ў дачыненні медыяпраекта 7 траўня 2026 года прыняў суд Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.
«Беларусь. Экспертиза» — гэта праект незалежных журналістаў, які спецыялізуецца на аналітычных матэрыялах, аглядах фінансавых інструментаў і разглядзе актуальных у грамадстве эканамічных тэм.
@bajmedia