Юры Каліна збірае сведчанні пра Тамару Саланевіч для фільма
Вядомы журналіст і рэжысёр-дакументаліст Юры Каліна распачаў працу над новым дакументальным фільмам, прысвечаным выдатнай дакументалістцы Тамары Саланевіч.

Тамара Саланевіч
У сувязі з падрыхтоўкай стужкі ён звярнуўся да грамадскасці з просьбай адгукнуцца ўсіх, хто ведаў Тамару Саланевіч асабіста, працаваў з ёй, сябраваў або можа падзяліцца ўспамінамі пра яе прафесійную і чалавечую дзейнасць:
– Пра яе зрабіць дакументальны фільм. З гэтай думкай хадзіў некалькі гадоў. Сёлета ўдалося знайсці спонсараў у выглядзе Цэнтра беларускай культуры, у выглядзе горада Беластока. Таксама далучыўся «Белсат», асяродак медыяў для замежжа Польскага тэлебачання. І Беластоцкае тэлебачанне, паколькі Тамара працавала ў Беластоцкім тэлебачанні. Чым больш людзей пра яе захоча мне расказаць на камеру, тым фільм будзе цікавейшы.
Юры Каліна просіць усіх ахвотных цягам паўгода звязвацца праз яго сацыяльныя сеткі для перадачы матэрыялаў і ўдзелу ва ўспамінах для будучага фільма. Асаблівая ўвага надаецца жывым сведчанням, а таксама архіўным фотаздымкам, відэа- і дакументальным матэрыялам.
Для ўдзелу звяртацца сюды.
@bajmedia