• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Амбасада Вялікабрытаніі шукае спецыяліста па лічбавых медыя

    Амбасада Вялікабрытаніі ў Вільні шукае чалавека, які будзе кіраваць сацыяльнымі сеткамі і ствараць кантэнт, накіраваны на рускамоўную аўдыторыю. Гэта праца для тых, хто прафесійна валодае рускай і англійскай мовамі, мае досвед у SMM і мае дазвол на жыхарства ў Літве.

    Гэта пазіцыя падпарадкоўваецца супрацоўніку па стратэгічных камунікацыях і ўваходзіць у склад больш шырокага аддзела прэсы і грамадскіх сувязей. Каманда цесна супрацоўнічае з калегамі па палітычных пытаннях, офісам пасла і камунікацыйнымі камандамі, якія базуюцца ў Лондане, каб своечасова ствараць і распаўсюджваць дакладны і цікавы лічбавы кантэнт, які дасягае расійскай аўдыторыі.

    Што трэба рабіць:

    • ствараць і публікаваць кантэнт для сацыяльных сетак амбасады,
    • весці каналы ў Telegram, VK, Insta­gram, Face­book і X,
    • рыхтаваць візуальны кантэнт,
    • аналізаваць эфектыўнасць камунікацый,
    • каардынаваць мультымедыйныя праекты.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    • свабоднае валоданне рускай і англійскай мовамі (С1),
    • досвед вядзення сацыяльных сетак і dig­i­tal-камунікацый,
    • навыкі працы з Can­va,
    • моцныя навыкі капірайтынгу і рэдагавання.

    Умовы:

    • заробак 3240 еўра брута + бонусы;
    • поўная стаўка;
    • гібрыдны фармат працы ў Вільні (афлайн і анлайн);
    • 22 дні штогадовага адпачынку;
    • доступ да праграм навучання Службы камунікацый урада Вялікабрытаніі і праграм развіцця;
    • медыцынскае страхаванне, увага да псіхічнага здароўя супрацоўнікаў.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І КАНТАКТЫ

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.