• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыскусія-выстава ад аўтараў медыяпраектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Беластоку (10 кастрычніка)

    10 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыяпраектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі «Будзьма беларусамі». Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч.

    Гонар і Годнасць! Міфы і Праўды пра шляхту Вялікага Княства Літоўскага

    • Што такое шляхта?
    • Як і за кім «панове» ваявалі?
    • Дзе жылі? На якой мове размаўлялі?
    • Як выхоўвалі дзяцей?
    • Як зараблялі грошы?

    Раскажуць пра шляхецкія гербы, традыцыі, прозвішчы, прыгон і — спадчыну, якую пакінула па сабе наша шляхта. Дзе гістарычная праўда, а дзе — міф?..

    Дзе і калі?

    Дата: 10 кастрычніка 2026 года.

    Час: 17:00.

    Месца: Kaw­iar­nia A100 Cafe, ul. Sienkiewicza 4, Białys­tok.

    Уваход вольны.

    Мерапрыемства ладзіцца ў межах праграмы @artpower_belarus у сумесным праекце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі «Будзьма беларусамі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.