• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Free Belarus Center запускае выязную стыпендыяльную праграму для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі (дэдлайн — 12 сакавіка)

    Free Belarus Center запускае выязную стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі ў Варшаве цягам 3 месяцаў.

    Удзельнікі_цы, якія жадаюць прайсці стажыроўку, павінны самастойна знайсці арганізацыю і дамовіца з ёй.

    Апліканты_кі, якія плануюць рэалізоўваць уласны праект, павінны пазначыць ідэю праекта і шляхі яго рэалізацыі. Праект павінен быць рэалізаваны ў межах аднаго з напрамкаў:

    • інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;

    • праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі;

    • сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю;

    • культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю.

    У абодвух варыянтах стыпендыі пражыванне і транспарт — пакрываюць арганізатары.

    Працягласць праграмы — 3 месяцы (з 1 красавіка па 1 ліпеня).

    Праграма таксама прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку. Стыпендыяты_кі пройдуць праграму трэнінгаў, накіраваную на развіццё рэлевантных навыкаў.

    Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць матывацыйны ліст. Ён павінен быць не менш, чым 250 словаў.

    Пад час праходжання праграмы ўдзельнікі_цы будуць знаходзіцца ў Польшчы.

    Дэдлайн: 12 сакавіка (уключна)

    Па ўсіх пытаннях пішыце: freebelaruscenter@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.