• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты і кансультацыі па праектах, накінаваных на атрыманне даходу СМІ ў выгнанні (дэдлайн — 14 чэрвеня)

    Праграма падтрымлівае праекты, накіраваныя на стварэнне доўгатэрміновых, маштабуемых крыніц даходу або ўмацаванне існуючых. Вітаюцца крэатыўныя ідэі, якія могуць дапамагчы СМІ стаць больш устойлівымі і фінансава незалежнымі з цягам часу.

    Фота: pexels.com

    Фонд JX запрашае незалежныя СМІ ў выгнанні з Афганістана, Азербайджана, Беларусі, М’янмы, Нікарагуа, Расіі і Сірыі падаваць заяўкі на фінансавую падтрымку і экспертныя кансультацыі для распрацоўкі інавацыйных і ўстойлівых стратэгій атрымання даходу.

    Мэтай праекта павінна быць стварэнне новых крыніц даходу для СМІ або ўмацаванне існуючых. Праекты аднаразовага даходу без стратэгіі маштабавання падтрымлівацца не будуць.

    Працягласць праекта: жнівень — лістапад 2026 года.

    Максімальная сума: 35 000 еўра.

    Дадатковая падтрымка: знешні кансультант (гнуткія фарматы па запыце).

    Дэдлайн падачы заявак 14 чэрвеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Акцэнты

    Youth4Regions 2026: Стажыроўка для маладых журналістаў у Бруселі (дэдлайн — 7 ліпеня)

    Еўрапейская камісія запрашае студэнтаў і журналістаў-пачаткоўцаў з краін ЕС або краін-суседзяў (Беларусь уваходзіць) прайсці навучанне і папрацаваць на галоўнай медыя-падзеі года — Тыдні рэгіёнаў ЕС. 
    15.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.