• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Ці выдае Еўропа? INTERPOL і экстрадыцыя ў Расію і Беларусь у 2026 годзе» (20 кастрычніка)

    Refo­rum Help запрашае на вэбінар, прысвечаны пытанням міжнароднай абароны, механізмам INTERPOL і рызыкам транснацыянальных рэпрэсій у 2026 годзе.

    Калі: 20 кастрычніка 2026 года, 17:00 (па Варшаве).

    Дзе: анлайн.

    Спікер — Алесь Міхалевіч, вядучы партнёр Legal Sta­tus, магістр права, доктар сацыяльных навук, член Еўрапейскай асацыяцыі адвакатаў па крымінальных справах (ECBA), Чэшскай палаты адвакатаў і Форуму адвакатаў абароны па экстрадыцыйных справах (DELF).

    Тэмы вэбінара:

    • Ці гарантуе статус міжнароднай абароны, што вас не выдадуць краіне паходжання?
    • Як праверыць, ці не абвешчаныя вы ў міжнародны вышук і ці не фігуруеце ў базах INTERPOL?
    • Якія краіны могуць быць небяспечнымі для людзей, якім пагражаюць транснацыянальныя рэпрэсіі?
    • Як працуюць механізмы экстрадыцыі ў Расію і Беларусь і якія прававыя рызыкі важна ўлічваць у 2026 годзе?

    Мадэратарка — Алена Юркіна, кіраўніца службы прававой дапамогі праекта Refo­rum Help.

    Далучайцеся, каб разабрацца ў прававых механізмах міжнароднай абароны, даведацца пра магчымыя рызыкі і зразумець, якія юрыдычныя інструменты могуць дапамагчы абараніць вашыя правы.

    Рэгістрацыя па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.