• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кансультацыі на тэму скразных каштоўнасцяў ад арганізацыі «ІншыЯ» (дэдлайн — 14 ліпеня)

    Арганізацыя «ІншыЯ» прапануе атрымаць бясплатныя кансультацыі і іншую падтрымку на тэму скразных каштоўнасцяў.

    Для каго: арганізацыі, ініцыятывы, асобныя актывіст_кі, якія хочуць уключаць у сваю дзейнасць скразныя каштоўнасці больш сістэмна і паслядоўна з падтрымкай знешніх эксперт_ак.

    Скразныя каштоўнасці — гэта ўніверсальныя для любой дзейнасці тэмы, звязаныя з дасягненнем глабальных мэтаў развіцця грамадства і дзяржавы. Арганізацыя «ІншыЯ» разглядае ў якасці скразных каштоўнасцяў правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць. Рэалізацыя гэтых каштоўнасцяў наўпрост звязаная з прынцыпамі дэмакратычнасці і дапамагае рабіць сваю дзейнасць больш устойлівай і ўплывовай, уключаць у працу новыя мэтавыя групы.

    Што можна атрымаць у межах супрацы:

    • базавыя кансультацыі па ўключэнні асобных каштоўнасцяў / практык у дзейнасць;
    • аўдыт працэсаў, праектаў, дзейнасці на рэалізацыю скразных каштоўнасцяў, рэкамендацыі па паляпшэнні, суправаджэнне ў рэалізацыі рэкамендацый;
    • аналіз праектных заявак на адпаведнасць скразным каштоўнасцям, парады па ўзмацненні праектных заявак;
    • ацэнку неабходнасці і дапамогу ў распрацоўцы асобных тэматычных палітык;
    • інфармацыйныя і адукацыйныя мерапрыемствы для каманд па скразным каштоўнасцям, уключэнню іх у дзейнасць і працэсы;
    • іншыя паслугі па індывідуальным запыце.

    Калі: ліпень-лістапад 2024 года. Дакладны час будзе абмяркоўвацца асобна па кожным запыце.

    Для запісу на кансультацыі трэба запоўніць форму запыта.

    Дэдлайн — да 14 ліпеня 2024 года (альбо да закрыцця формы). 

    Колькасць бясплатных кансультацый абмежаваная. Заяўкі будуць апрацоўвацца па чарзе і форма можа быць закрыта раней.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.