• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская Летняя школа Амбасадараў лічбавых навыкаў (дэдлайн — 9 жніўня)

    Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запускае Летнюю анлайн-школу па лічбавых навыках.

    Калі: у жніўні-верасні 2024 года.

    Дзе: на платформах Zoom і Google Class­room.

    Можна ўдзельнічаць, калі вы:

    • беларускі лідэр лічбавых змен;
    • прадстаўнік арганізацыі/ініцыятывы/супольнасці беларускай грамадзянскай супольнасці;
    • хочацепрапампаваць свае веды па лічбавых навыках;
    • гатовы падзяліцца новымі ведамі ў сваіх арганізацыях/ініцыятывах/супольнасцях.

    Тэмы курса:

    • Супрацьстаянне дэзінфармацыі і контрпрапаганда.
    • Лічбавая бяспека і канфідэнцыяльнасць.
    • Стварэнне і прасоўванне кантэнту для розных інклюзіўных груп.

    Падчас заняткаў будзе магчымасць запісацца на індывідуальныя ментарскія сустрэчы з экспертамі, каб атрымаць парады і рэкамендацыі па сваіх праектах.

    Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзённым афлайн-трэнінгу прасунутага ўзроўню, у Варшаве або Вільнюсе ў верасні.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Дэдлайн рэгістрацыі — 9 жніўня 2024 года, 23:59.

    Больш інфармацыі — па спасылцы

    Кааліцыя па лічбавых навыках Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus створана ў 2020 годзе Baltic Inter­net Pol­i­cy Ini­tia­tive і Asso­ci­a­tion New Group у рамках Беларускай Нацыянальнай Платформы Форуму Грамадзянскага Ўсходняга Партнёрства.

    У фокусе праекта — развіццё лічбавых навыкаў і кампетэнцый беларусаў, змякчэнне негатыўных наступстваў пандэміі COVID-19, а таксама дапамога арганізацыям у ажыццяўленні лічбавай трансфармацыі і ўдасканаленні лічбавых навыкаў сваіх мэтавых груп.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.