Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (дэдлайн — 12 кастрычніка)
Конкурс Travel Photography of the Year (TPOTY) запрашае да ўдзелу прафесійных фатографаў і фатографаў-аматараў.

Здымак пераможцы 2025 года Афанасія Малукаса з Грэцыі, які ён зрабіў падчас гіпнатычная цырымоніі Сема ў Турцыі / tpoty.com
Можна дасылаць свае працы, зробленыя ў падарожжах.
У гэтым годзе ў конкурсе чатыры намінацыі для партфоліа, чатыры намінацыі для індывідуальных фатаграфій і намінацыя для моладзі (да 18 гадоў). Па выніках конкурсу будзе абраны лепшы фатограф-падарожнік 2026 года. Акрамя таго, будзе дзве намінацыі, дзе пераможцу вызначаць гледачы.
Упершыню ўручаць узнагароду ў намінацыі «Узыходзячы талент». Яна створана, каб адзначыць пачынаючых фатографаў-непрафесіяналаў. Пераможца атрымае прафесійную ментарскую падтрымку для развіцця кар’еры.
Сярод катэгорый:
- прыгоды і падарожжы;
- культуры, традыцыі і святы;
- пейзажы – прыродныя і гарадскія;
- дзікая прырода, марскія жывёлы, птушкі;
- людзі свету;
- падарожжа ў чорна-белым колеры.
Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі і падарункі ад спонсараў.
Конкурс платны. Кошт удзелу — ад 14 да 99 фунтаў стэрлінгаў. Удзел у моладзевай катэгорыі бясплатны. У некаторых выпадках прапануюцца зніжкі.
Дэдлайн - 12 кастрычніка 2026 года.
Больш інфармацыі і падача заявак — на сайце конкурса
Конкурс турыстычнай фатаграфіі TPOTY быў заснаваны ў 2003 годзе прафесійнымі брытанскімі фатографамі Крысам і Карэн Коу. Ад самага пачатку правілам конкурсу было раўнапраўе магчымасцяў: у ім на роўных удзельнічаюць і прызнаныя майстры, і пачаткоўцы, а ўзроставых абмежаванняў няма. Арганізатары прасоўваюць ідэю, што «падарожжа пачынаецца за парогам вашага дома», таму на конкурс прымаюцца здымкі не толькі з далёкіх экзатычных краін, але і лакальныя замалёўкі.
@bajmedia