Беларуская рэдакцыя NEXTA шукае ў каманду SMM-рэдактара
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларуская рэдакцыя NEXTA адкрыла вакансію SMM-рэдактара. Фармат прадугледжвае поўную занятасць і працу ў офісе.

Фота: Vojtech Okenka для pexels.com
Рэдакцыя шукае чалавека, які:
— мае досвед працы ў SMM, медыя або навінных праектах
— умее хутка і граматна пісаць па-руску / па-беларуску
— добра арыентуецца ў навіннай павестцы Беларусі і рэгіёна
— разумее спецыфіку працы з навінным кантэнтам у сацсетках
— сочыць за трэндамі і ўмее аператыўна на іх рэагаваць
Абавязкі:
— вядзенне сацыяльных сетак (Telegram, X, Instagram і інш.)
— аператыўная публікацыя навін
— адаптацыя навіннага кантэнту пад розныя платформы
— удзел у планаванні кантэнту разам з рэдакцыяй
Офіс рэдакцыі знаходзіцца ў Варшаве.
Калі вам цікава — дасылайце рэзюмэ і прыклады работ на скрыню pr@nexta.tv
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia