• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачынаецца прыём заявак на прэмію турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча

    Прэмію ўручаюць за за найлепшы твор, напісаны аўтарамі і аўтаркамі, якія трапілі ў зняволенне.

    У 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з «Радыё Свабода» заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Сярод уладальнікаў гэтай узнагароды было нямала журналістаў.

    Так, у 2021 годзе спісе лаўрэатаў ў тым ліку значыліся журналіст і медыяменеджэр Андрэй Аляксандраў са зборнікам «Вершы з‑за кратаў»,  сузаснавальнік вядомых онлайн-выданняў kyky.org і «The Vil­lage Беларусь» Аляксандар Васілевіч з казкамі пад агульнай назвай «Тата і пінгвін» (гэтыя гісторыі пра ўнутраную свабоду былі напісаныя ў мінскім СІЗА), а таксама нашанівец Андрэй Скурко з казкамі і вершамі для сына.

    Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры Беларускага ПЭН-цэнтра.

    Падвядзенне сёлетніх вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка 15 лістапада. Разглядаюцца творы, апублікаваныя цалкам або часткова ў перыяд з лістапада 2021 года па лістапад 2023-га.

    Арганізатары заклікаюць сяброў і прыхільнікаў зняволеных збіраць і захоўваць літаратурныя сведчанні з‑за кратаў і запрашаюць зняволеных удзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці.

    Творы або спасылкі на іх можна дасылаць на адрас info@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Аляхновіча». Арганізатары плануюць уручыць прэмію імя Францішка Аляхновіча адразу, як дазволіць сітуацыя ў краіне, і спадзяюцца, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні.

    Дадатковую інфармацыю пра прэмію імя Францішка Аляхновіча і яе лаўрэатаў можна знайсці на адпаведнай старонцы на сайце Беларускага ПЭНа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    14.09.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.