Прэмія імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі (дэдлайн — 31 ліпеня)
Еўрапейскі парламент пачаў прыёму заявак на ўдзел у шостым конкурсе на атрыманне прэміі імя Дафны Каруаны Галіцыі ў галіне журналістыкі.

Прэмія штогод прысуджаецца за выдатныя журналісцкія працы, якія прасоўваюць або абараняюць асноўныя прынцыпы і каштоўнасці Еўрапейскага саюза, такія як чалавечая годнасць, свабода, дэмакратыя, роўнасць, вяршэнства права і правы чалавека. Адбываецца гэта прыкладна 16 кастрычніка, у дзень забойства журналісткі.
«Праз дзевяць гадоў пасля жорсткага забойства Дафны Каруаны Галіцыі журналісты па ўсім свеце працягваюць падвяргацца запалохванню, пагрозам і забойствам. Еўрапейскі парламент падтрымлівае іх у барацьбе за справядлівасць», — заявіла старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Метсола.
Да ўдзелу ў конкурсе могуць далучыцца прафесійныя журналісты і групы прафесійных журналістаў любой нацыянальнасці, якія прадставілі падрабязныя матэрыялы, апублікаваныя або паказаныя ў СМІ адной з 27 краін ЕС.
Пераможца атрымае 20 000 еўра. Уручэнне прэміі адбудзецца ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Прэміі ў 2024 і 2025 гадах былі прысуджаныя расследаванню спраў аб зніклых без суправаджэння непаўналетніх мігрантах («Страчаныя ў Еўропе») і сумеснаму расследаванню дзейнасці расійскага ценявога флоту, якое каардынуецца арганізацыяй Follow the Money.
@bajmedia