• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Семінар па журналістыцы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (дэдлайн — 15 жніўня)

    Саксонскі фонд медыяадукацыі (SSM) запрашае на штогадовы семінар па журналістыцы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мерапрыемства праводзіцца з 2001 года, сёлета — ужо ў 25‑ы раз.

    Ілюстрацыйнае фота: faux­els / pexels.com

    Калі: з 11 па 17 кастрычніка 2026 года.

    Дзе: Лейпцыг, Эрфурц, Берлін (Германія).

    Семінар прысвечаны важнасці незалежнай журналістыкі для дэмакратыі ва ўсё больш інтэграванай Еўропе.

    Удзельнікі атрымаюць магчымасць даведацца пра структуру і метады працы тэлебачання, радыё, друкаваных і анлайн-СМІ ў рамках нямецкай дуальнай медыясістэмы. Акрамя прафесійнага развіцця, асабліва важным з’яўляецца абмен досведам паміж удзельнікамі з розных краін.

    Хто можа ўдзельнічаць:

    • журналісты з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,
    • не старэйшыя за 40 гадоў на момант падачы заяўкі,
    • з пацверджаным досведам працы ў СМІ,
    • добра валодаюць нямецкай мовай.

    Саксонскі фонд медыяадукацыі пакрые выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.

    Дэдлайн падачы заявак — 15 жніўня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.