Адукацыйны курс «У інтэрнэце зноў хтосьці няправы» (рэгістрацыя — да 23 кастрычніка)
Арганізатары прапануюць за 5 заняткаў навучыць правяраць інфармацыю, фармуляваць доказы і публічна змагацца з дэзынфармацыяй. Толькі рэальныя кейсы з беларускіх медыя: спікеры раскладуць па костачках, у чым няправыя прапагандысты_кі.

Гэты курс — пра крытычнае мысленне, супраціўленне прапагандзе і ўменне адстойваць сваю пазіцыю. Ён распрацаваны для ўсіх, хто хоча разабрацца, як працуе наўмысная дэзінфармацыя.
У праграму закладзена практыка — стварэнне кантэнту як формы публічнага выказвання супраць прапаганды — але гэта апцыянальна. Пры гэтым арганізатары падтрымаюць усіх, хто захоча паспрабаваць сябе ў справе, — для ўласнага блога або проста для ўласнага кола знаёмых у сацсетках.
Курс падыходзіць тым, хто:
- марыць стаць лідарам_кай меркаванняў;
- хоча будаваць сваю супольнасць і весці за сабой людзей;
- ці проста хоча растлумачыць бабулі, чаму нельга верыць усяму, што кажуць па тэлевізары.
Па выніках курса можна стварыць свой праект супраць прапаганды ў любым фармаце: рылс, падкаст, пост, комікс ці нешта сваё.
Арганізатары прапануюць:
- ментарства ад класных беларускіх крэатараў_ак, якія дапамогуць распрацаваць удзельнікам праект;
- свае сацсеткі як пляцоўку прасоўвання для праекта ці інфармацыйную падтрымку;
- падтрымку на кожным этапе, а калі трэба тэхніка, памяшканне ці фінансы, пастараюцца дапамагчы і з гэтым.
РЭГІСТРАЦЫЯ да 23 кастрычніка да 11.00 па Мінску
@bajmedia