Партыя, якая перамагла на выбарах у Венгрыі, спыніць вяшчанне дзяржаўных СМІ
Петэр Мадзьяр (Péter Magyar), лідар партыі «Ціса» (TISZA), якая перамагла на парламенцкіх выбарах, заявіў у інтэрв’ю дзяржаўнаму Radio Kossuth, што яго ўрад спыніць вяшчанне дзяржаўных медыя і створыць новы орган нагляду за СМІ.

Лідар партыі «Ціса» Петэр Мадзьяр. Фота: https://www.facebook.com/peter.magyar
Паводле слоў Мадзьяра, венгры заслугоўваюць мець медыя, якія «перадаюць праўду».
Ён абвясціў пра намер прыняць новы закон аб медыя і гарантаваць свабоду прэсы пасля ўступлення на пасаду. Таксама ён адзначыў, што апошні раз выступаў у дзяржаўных СМІ ў верасні 2024 года, а падчас цяперашняй кампаніі не атрымаў ніводнага запрашэння ў эфір.
Палітык падкрэсліў, што не кіруецца помстай, а хоча рэформы сістэмы. У эфіры ён заклікаў прэзідэнта як мага хутчэй склікаць першае пасяджэнне Нацыянальнага сходу. Таксама абвінаваціў прадстаўнікоў улады, якія заканчваюць свае паўнамоцтвы, у знішчэнні дакументаў у знешнепалітычным і абаронным ведамствах.
Злачынствы беларускай прапаганды не застануцца незаўважанымі і беспакаранымі
Пасля падліку больш за 98% галасоў TISZA атрымлівае 136 месцаў у 199-мясцовым парламенце, што дае ёй канстытуцыйную большасць. Кааліцыя Fidesz і Хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Віктарам Орбанам мае 57 мандатаў, ультраправая Mi Hazánk Mozgalom — шэсць. У адной акрузе прызначана паўторнае галасаванне.
@bajmedia