• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыя для журналістаў на праекты пра роўнасць, правы чалавека і глабальныя выклікі (дэдлайн — 8 лістапада)

    Канадскі Equal­i­ty Fund (Фонд роўнасці) адкрыў прыём заявак на першую праграму Equal­i­ty Fund Jour­nal­ism Fel­low­ship — стыпендыю для журналістаў, якія асвятляюць, як мясцовыя супольнасці адказваюць на глабальныя выклікі. Праграма надае асаблівую ўвагу гендарнай роўнасці. Арганізатары плануюць выбраць да пяці ўдзельнікаў, кожны з якіх атрымае 4000 канадскіх долараў.

    Праграма закліканая дапамагчы журналістам расказваць пра мясцовыя рашэнні глабальных праблем, асабліва тых, што звязаныя з гендарнай роўнасцю. Сярод тэм — кліматычны крызіс, гендарны гвалт, аўтарытарызм, антыправавыя рухі, абмежаванне сэксуальных і рэпрадуктыўных правоў, эканамічная несправядлівасць, войны і канфлікты.

    Што прапануюць

    • 4000 канадскіх долараў — стыпендыя для кожнага ўдзельніка.
    • Да 500 канадскіх долараў — дадатковы бюджэт на журналісцкія выдаткі, у тым ліку праверку фактаў, пераклад або інтэрпрэтацыю.
    • Навучанне і прафесійныя кантакты.
    • Штомесячныя анлайн-сустрэчы з журналістамі і экспертамі, майстар-класы, трэнінгі па бяспецы і адна вочная сустрэча з аплатай дарожных выдаткаў.

    Праграма будзе доўжыцца са студзеня па чэрвень 2027 года, яшчэ тры месяцы адводзяцца на завяршэнне працы і публікацыю матэрыялу.

    Хто можа ўдзельнічаць

    Да ўдзелу запрашаюць журналістаў, якія жывуць і працуюць у краінах, што ўваходзяць у спіс атрымальнікаў афіцыйнай дапамогі ў развіцці (ODA) Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР).

    Журналісты з Беларусі могуць падаваць заяўкі: Беларусь ёсць у спісе краін, якія адпавядаюць гэтаму крытэру.

    Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў:

    • не менш за тры гады журналісцкага досведу;
    • праца над гісторыямі пра ўласную супольнасць або рэгіён;
    • свабоднае валоданне англійскай мовай — пісьмовай і вуснай;
    • тры прыклады ранейшых журналісцкіх матэрыялаў;
    • магчымасць удзельнічаць у анлайн-сустрэчах у дзённы час па ўсходнім часе Паўночнай Амерыкі.

    Удзельнікі павінны будуць падрыхтаваць журналісцкі матэрыял. Гэта могуць быць артыкулы, інтэрв’ю, падкасты, відэа і іншыя лічбавыя фарматы. 

    Дэдлайн падачы заявак — 8 лістапада 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.